Eng. / Fr. / Bel.

Адносіны НАТА з Беларуссю

Нягледзячы на палітычныя рознагалоссі, дыялог паміж НАТА і Беларуссю працягваецца. Альянс запрашае Беларусь да наведвання штомесячных пасяджэнняў Савета еўраатлантычнага партнёрства і да ўдзелу ў дыскусіях з членамі і партнёрамі Альянсу. Працягваецца таксама практычнае супрацоўніцтва.

Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру» у 1995 годзе, таму яе сувязі з Альянсам павінны разглядацца ў кантэксце рамачнага дакумента «Партнёрства дзеля міру». Каштоўнасці і прынцыпы праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру» ясныя: яны ўключаюць адданасць справе захавання дэмакратычных грамадстваў, іх вольнасці ад прымусу і шантажу, а таксама захаванне прынцыпаў міжнароднага права.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі ў сакавіку 2006 года НАТА перагледзела свае адносіны з Беларуссю. Члены Альянсу вырашылі прытрымлівацца паралельнага падыходy: трымаць адкрытыя каналы камунікацыі, практычнага супрацоўніцтва і дыялогу, але адначасова павялічваць намаганні па прасоўванні дэмакратыі і спрыяць ваеннай рэформе на Беларусі. 

НАТА не будзе супрацоўнічаць з тымі, хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях. Палітычныя кантакты высокага ўзроўню, а таксама хуткасць і глыбіня супрацоўніцтва НАТА-Беларусь залежаць ад прагрэсу дэмакратычных рэформаў на Беларусі.

Як супрацоўніцтва дзейнічае на практыцы?

Наша ўпэўненасць у важнасці камунікацый і партнёрства дэманструецца на практыцы рознымі шляхамі. У межах Савета еўраатлантычнага партнёрства адбываецца дыялог, якому спрыяе наяўнасць адкрытай у красавіку 1998 года дыпламатычнай місіі Беларусі пры НАТА. Па праграме «Партнёрства дзеля міру» НАТА і Беларусь развіваюць практычнае партнёрства ў розных галінах праз Індывідуальную праграму партнёрства Беларусі.

Якім чынам развіваліся адносіны з Беларуссю?

Фармальнае супрацоўніцтва НАТА і Беларусі сур’ёзна пачалося, калі Беларусь далучылася ў 1995 годзе да праграмы «Партнёрства дзеля міру». З таго часу развіццё адносін было няўстойлівым, а апошнім часам яны пагоршыліся з-за абставін, у якіх праходзілі прэзідэнцкія выбары ў сакавіку 2006 года. Аднак кантакты і супрацоўніцтва працягваліся ў адпаведнасці з ўпэўненасцю Альянсу ў тым, что палітыка ўдзелу і кансультацый лепш за падыход, які вядзе да раз’яднання і ізаляцыі.